Iнстытут цепла- i масаабмену iмя А.В.Лыкава НАН Беларусi створан на аснаванii распараджэння Савета Міністраў СССР ад 29 ліпеня 1952 года № 19207-р як Інстытут энергетыкі АН БССР. Уступіў у дзеянне ў якасці навуковай арганізацыі Акадэміі навук БССР 5 верасня 1952 года. З 2001 года – Дзяржаўная навуковая ўстанова з сучаснай назвай..

Сёння Інстытут цепла - і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі – буйнейшая ў рэспубліцы навуковая ўстанова, якая займаецца рашэннем фундаментальных і прыкладных праблем цепламасапераноса, гiдрагазадынамiкi, энергетыкі, цеплатэхнікі, хімічнай фізікі, фізікі гарэння і выбуху(узрываў), нанатэхналогій, а таксама стварэннем энергаэфектыўных і экалагічна бяспечных тэхналогій і тэхнікі, апаратаў і прыбораў для энергетыкі і машынабудавання, аграпрамысловага комплексу і будаўнiчай індустрыі, медыцыны, хімічнай, электроннай, радыётэхнічнай, харчовай прамысловасці, касмічнай галіны.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI НАВУКОВА- ТЭХНIЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI:

  • працэсы цепла - і масаабмену ў капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных і турбулентных асяроддзях, нераўнаважных плынях, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні выпраменьвання з рэчывам;  
  • дынаміка, перанос і элементарныя працэсы ў сістэмах з хімічнымі і фазавымі ператварэннямі; 
  • фізічная кінетыка, цеплаабмен і транспартныя працэсы на мікра- і нанамаштабах; 
  • энергаэфектыўныя цепламасаабменныя тэхналогіі, тэхніка і апараты; 
  • працэсы пераносу, цеплаабмен у біялагічных сістэмах і складаных малекулах; 
  • фізічныя і канструкцыйныя ўласцівасці рэчываў, матэрыялаў і паверхняў пры ўнутраным структураванні і экстрэмальных уздзеяннях; 
  • механіка вадкасцяў, газаў і плазмы; 
  • механіка і рэалогiя вязкапругкiх асяроддзяў пры  зрухавых, тэмпературных, электрамагнітных уздзеяннях; 
  • лікавыя метады і пакеты праграм для колькаснага мадэлявання фізіка-хімічных і цеплаабменных працэсаў; 
  • каталітычныя тэхналогіі і абсталяванне для атрымання вадароду, сінтэз -, энда - і экза-газаў, сінтэтычных і сумесевых паліваў; 
  • тэхналогіі і абсталяванне для працэсаў атрымання нана - і мікра- структур і матэрыялаў; 
  • плазменныя, плазмахiмiчныя і хімічныя метады ачысткі і ўтылізацыі адходаў.

ІНСТЫТУТ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АРГАНІЗАТАРАМ:

  • Мінскага міжнароднага форуму па цепла - і масаабмену; 
  • Міжнароднай канферэнцыі "Цеплавыя трубы, цеплавыя помпы, халадзільнікі, новыя крыніцы энергіі»; 
  • Міжнароднай канферэнцыі " Метадалагічныя аспекты сканіруючай зондавай мікраскапіі»; 
  • Мінскага міжнароднага калоквіума па фізіцы ударных хваль, гарэння і дэтанацыі; 
  • Пры інстытуце працуюць рэдакцыя інжынерна-фізічнага часопіса, які перавыдаецца на англійскай мове выдавецтвам Springer.

Інстытут ажыццяўляе навуковае, навукова-арганізацыйнае і навукова-вытворчае ўзаемадзеянне з акадэмічнымі і галіновымі НДІ, ВНУ, КБ, аб'яднаннямі і прадпрыемствамі Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Узбекістана, Літвы, Латвіі, КНР, ЗША, Індыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Ізраіля, Бразіліі, Італіі, Францыі і іншых краін. 


Інстытут акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Інстытуце з 2013 года функцыянуе сертыфікаваная сістэма менеджменту якасці (СМЯ) правядзення навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015, што пацверджана атрыманым сертыфікатам адпаведнасці № BY/112 05.01. 049 02 00006 (сапраўдны да 23.03.2025) 
Спампаваць сертыфікат адпаведнасці СТБ ІЅО 9001 (у фармаце JPEG).
Спампаваць сертыфікат адпаведнасці СТБ ІЅО 9001 (у фармаце PDF).


Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Інстытута распрацавана з улікам дзеючых на момант яе падпісання міжнародных дагавораў, заканадаўства Рэспублікі Беларусь і практыкі, якая склалася ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і накіравана на павышэнне эфектыўнасці кіравання інтэлектуальнай уласнасцю. 
Спампаваць дакумент "Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці інстытута" (у фармаце PDF)